Фота: ALAMY/telegraph.co.uk

Фота: ALAMY/telegraph.co.uk

Адключэнне ці пашкоджанне гена GIRK3, адказнага за сінтэз адпавяднага бялку, робіць лабараторных мышэй сапраўднымі алкаголікамі, распавядаюць генетыкі ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Мышы з адключаным генам ужывалі алкаголь і выводзілі яго з крыві так жа, як іншыя суродзічы. Але калі мышам прапанавалі рэгулярныя «папойкі» па дзве гадзіны на дзень, ужывалі значна больш спірту і літаральна напіваліся.

Навукоўцы мяркуюць, што алкаголь можа праз ген GIRK3 узмацняць сілу імпульсаў, што ідуць у цэнтры асалоды ў мозгу. На мышэй з пашкоджаным генам алкаголь можа дзейнічаць слабей.

Дадатковая копія гена прыводзіла да адваротнага эфекту: мышы з такой мадыфікацыяй пілі менш спірту за кантрольную групу.

Такім чынам можна патлумачыць запойны алкагалізм і ў людзей. Магчыма, у навукоўцаў атрымаецца сінтэзаваць рэчыва, якое ўзмацняла бы працу GIRK3-каналаў у людзей-алкаголікаў і выводзіла бы іх з запояў на генетычным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?