Еўразійская эканамічная камісія можа адмяніць плату за роўмінг сотавых аператараў на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) пасля 2017 года.

Пра гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента антыманапольнага рэгулявання ЕЭК Аляксандр Курыльчык, выступаючы 12 мая на сумесным пасяджэнні дзвюх камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 

Прадстаўнік ЕЭК звярнуў увагу на тое, што адпаведная праца па зніжэнні кошту роўмінгу праводзіцца таксама ў межах Еўрапейскага саюза. 

«Мы прапаноўваем правесці навукова-даследчую працу, падрыхтаваць праект рашэння аб устанаўленні межавых цэн на паслугі міжнароднага роўмінгу на перыяд 2016—2017 гадоў на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза з наступным іх абнуленнем», — сказаў Курыльчык. 

Варта зазначыць, што працу па адмене платы за роўмінг на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ЕЭК вядзе з 2013 года. Камісія ўстанавіла, што тарыфы на зыходныя тэлефанаванні ў краінах АЭП у разы перавышае максімальны тарыф у дзяржавах Еўрапейскага саюза. 

Паводле слоў Курыльчыка, Еўразійская эканамічная камісія таксама плануе ўрэгуляваць пытанне тарыфаў на праезд пасажыраў чыгуначным і паветраным транспартам. «Не павінен праезд у цягніку быць даражэйшым за пералёт у самалёце», — падкрэсліў Курыльчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?