Як чакаецца, прадстаўнікі ЗША і Расіі абмяркуюць шэраг міжнародных праблем, у тым ліку сітуацыю ў Іране і Сірыі. «Гэтая паездка — частка нашых пастаянных намаганняў для падтрымання прамой сувязі з высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі», — адзначылі ў Белым доме.

Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Керы ў Сочы паднёс яму ў якасці падарунка краснадарскія памідоры і бульбу, паведаміла намеснік кіраўніка дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Марыя Захарава.

«Лаўроў падарыў Керы краснадарскія памідоры і бульбу, якая знаходзіцца ў далёкіх роднасных сувязях з той, якую ў свой час яму прывёз амерыканскі калега», — напісала Захарава на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Паводле яе слоў, Кэры таксама атрымаў у падарунак ад Лаўрова футболку з сімволікай Перамогі.

У сваю чаргу, кіраўнік дзяржаўнага дэпартамента падарыў расейскаму калегу спіс цытат расійскіх СМІ, якія, на яго погляд, не адлюстроўваюць рэальны патэнцыял маштабных расейска-амерыканскіх адносін, дадала Захарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?