15.05.2015 / 13:54

«Беларускія казакі»: небяспечныя гульні 7

Выйшаў з друку свежы нумар (№18) штотыднёвіка «Наша Ніва». Падпісчыкам ён прыйшоў сёння, у газетных шапіках будзе прадавацца ад раніцы чацвярга.

У нумары:

Міністр спорту Аляксандр Шамко купіў чатырохпакаёўку па цане, ніжэйшай за рынкавую

Пры гэтым забудоўшчык, у якім доля дзяржавы 99,18%, збанкрутаваў. Журналісцкае расследаванне.

«Беларускія казакі»: небяспечныя гульні

«Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра казацкія суполкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі нашай краіны, і высветліла, што яны сабой уяўляюць.

Гібрыдная стужка ў гібрыдны час

Аляксандр Лукашэнка не застаўся на парадзе ў Маскве, але падыграў на іншым.

«Малайцы хлопцы, добра згулялі»

Зборная Беларусі па хакеі прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі.

Чаму ў Беларусі летам адключаюць гарачую ваду, а ў Еўропе не?

Уся справа ў савецкай сістэме падагрэву. Замяняць яе вельмі дорага.

Як масквіч Даўшан супрацоўнічаў з КДБ

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс Белкаапсаюза, адкрываюцца цікавыя факты.

Юрась Пацюпа: Да сямі гадоў я не чуў аніводнага рускага слова і цяпер адчуваю сябе апошнім магіканінам

Унікальнаму паэту і граматыку споўнілася 50 гадоў — вялікая гутарка.

Лявон Вольскі: «Мы яшчэ пры нашым жыцці ўбачым развал імперыі»

Гутарка з легендарным рок-музыкам.

Лявон з Гатава і спалены Мінск

Пра вялікі пажар у Мінску ў 1835 г. піша Зміцер Дрозд

Слова да народа і прэзідэнта на 20-ю гадавіну рэферэндуму 1995 года

Пішуць прафесары Мікола Савіцкі і Леанід Лыч

Размова ля параднага пад'езду

Назіранне Сяргея Ваганава.

* * *

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 40 000 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 44 214 — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!

0
белорусский сектор / Адказаць
13.05.2015 / 12:57
Какой хитроумный гражданин Шамко
0
берегись, Беларус -раися уже ломится в двери! / Адказаць
14.05.2015 / 09:07
А як крычаў,што разбярэцца з чарнасоценцамі і г.п.хлус
0
Змицер / Адказаць
14.05.2015 / 12:40
Вам не надоело копаться в чужих кошельках? Народ с нетерпением ждет статей и доходах и приобретениях спадароу милинкевича лебедьки севярынца и тп Рэд. Як толькі ў Вас будзе інфармацыя, што Мілінкевіч набыў па заніжанай цане кватэру ў дзяржаўнай арганізацыі, паведамляйце нам, мы неадкладна напішам. Дагэтуль такіх фактаў не было. Мы ні разу не капаліся ў чужых кашальках. Але мы як СМІ стаім на варце грамадскіх інтарэсаў.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру