11.02.2008 / 17:39

Вірус на Дзень закаханых

Электронныя віншаваньні з Днём сьвятога Валянціна могуць несьці камп’ютарны вірус. У прыватнасьці, міжнародныя экспэрты папярэджваюць пра нашэсьце вірусу Storm.

Электронныя віншаванні з Днём святога Валянціна могуць несці камп’ютарны вірус. У прыватнасці, міжнародныя эксперты папярэджваюць пра нашэсце віруса Storm.

Па дадзеных адмыслоўцаў, ім ужо заражаныя дзесяткі мільёнаў камп’ютараў па ўсім свеце. Карыстальнікі большасці з іх нават і не падазраюць пра гэта і працягваюць накіроўваць вірус на іншыя кампутары.

Вірус Storm распаўсюдзіўся па сетцы ў студзені 2007 года, ён быў замаскаваны пад паведамленне аб гібелі людзей ад ураганаў у Еўропе, а пазней ён рассылаўся як віншаванне ў сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі. Зараз камп’ютарныя «піраты» могуць нанесці масіраваны ўдар па Дні закаханых.

Радыё Рацыя

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру