Нагадаем, Мікалай Чаргінец палічыў, што журналіст Аляксандр Тамковіч у сваім артыкуле «Генерал‑сенатар Чаргінец», апублікаваным у газеце «Новы час», абразіў яго гонар і годнасць і падаў пазоў. Суд прызнаў пазоў справядлівым.
Рашэньне аб выплаце маральнай шкоды ўступае ў сілу ад сёньняшняга дня, але яго можна абскардзіць у парадку надгляду ў Вярхоўным судзе. Тэрмін разгляду тры гады.
Шэф рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль зазначыў, што памер штрафу ставіць пад пытаньне далейшы выхад газэты, але ён спадзяецца, што чытачы шляхам ахвяраваньняў дапамогуць сплаціць штраф. Таксама Аляксей Кароль выказаў надзею на тое, што Мікалай Чаргінец, як і абяцаў, перадасьць адсуджаныя грошы, псіхіятрычным лячэбніцам.