13.05.2015 / 17:38

«Мурчальнік» ката Мэрліна прызнаны самым гучным у свеце 9

Бараніце свае вушы перад тым, як карміць яго тунцом.

Каманда Кнігі рэкордаў Гінэса зафіксавала найгучнейшае ў свеце мурчанне ката, паведамляе Huffington Post.

Рэкардсменам стаў кот Мэрлін з Торкі, Англія. Ён мурчыць гучней за пасудамыйную машыну — у два з паловай разы гучней за звычайных катоў.

Зафіксаваная гучнасць муркатання склала 67,8 дБ. Прыкладна такі ўзровень гучнасці — шумная вуліца горада. Звычайна людзі размаўляюць з гучнасцю ў 50-60 дБ. Небяспечны для здароўя шум блізка — 75 дБ.

«Калі глядзіш кіно, прыходзіцца ўключаць тэлевізар вельмі гучна ці выганяць яго ў іншы пакой, — кажа Трэйсі, гаспадыня 13-гадовага Мэрліна. — Я чую яго, калі сушу валасы фенам».

Асабліва гучна Мэрлін мурчыць, калі сыты. Рэкорд быў зафіксаваны дзякуючы яго любімай страве — тунцу.

Аляксандр Арсёнаў

0
Леся / Адказаць
13.05.2015 / 20:04
О! На Швондера нашего похож! Просто близнец!
0
Элли / Адказаць
13.05.2015 / 20:20
Пушистый Шаляпин в маске Бэтмена.)
0
Алёна К. / Адказаць
13.05.2015 / 20:33
Спяваць курну - так называюцца кашыныя спевы. А яшчэ ёсць версія, што так коцікі пацеры шэпчуць)))
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру