Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза могуць праз год-два перайсці на адзіную маркіроўку сваіх тавараў, паведаміў 13 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску сябра калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі. 

«Думаю, праз год-два мы можам выйсці на адзіную маркіроўку сваіх тавараў, што вырабляюцца на тэрыторыі Адзінага эканамічнага саюза», — сказаў Сяргей Сідорскі. 

Ён зазначыў, што наяўнасць адпаведнай маркіроўкі («Зроблена ў Мытным саюзе» або «Зроблена ў ЕАЭС») дазволіць такой прадукцыі бесперашкодна перамяшчацца на тэрыторыі саюза.

«З іншага боку, гэта дасць нашым вытворцам магчымасць актыўна прасоўваць сваю прадукцыю пад адзінай маркай на рынках трэціх краін», — зазначыў Сідорскі. Ён паведаміў, што дагэтуль мехавыя вырабы ўжо маюць такую маркіроўку. 

Пры гэтым міністр ЕЭК дадаў, што на сёння не ўсе ўдзельнікі ЕАЭС згодныя перайсці на адзіную маркіроўку ўсіх тавараў, што вырабляюцца на тэрыторыі саюза.

«Беларускі ўрад гэту ініцыятыву актыўна падтрымлівае. Разам з тым Казахстан гаворыць, што пакуль не гатовы на гэта пайсці», — канстатаваў Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?