У Мінску 16 і 17 мая ўводзіцца абмежаванне руху тралейбусаў у напрамку пр. Любімава і вул. Голубева, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

На перыяд выканання работ па пераўладкаванні пакрыцця праезнай часткі пр. Газеты «Звязда» (участак ад вул. Голубева да пр. Любімава) 16 мая з 8.00 да 20.00 уводзіцца часовае абмежаванне руху тралейбусаў у напрамку пр. Любімава, а 17 мая з 8.00 да 20.00 — у напрамку вул. Голубева.

У сувязі з вытворчасцю работ па аб'екце «Рэканструкцыя трамвайнага пуці па вул. Казлова ад разваротнага кальца па вул. З.Бядулі да вул. Батанічнай» закрыты рух усіх відаў транспарту па вул. Казлова на ўчастку ад разваротнага кальца па вул. З.Бядулі да вул. Платонава з 11 мая па 1 ліпеня.

Таксама з 11 мая па 1 ліпеня закрыты трамвайны рух па вул. З.Бядулі на ўчастку ад разваротнага кальца па вул. З.Бядулі да вул. Чапаева, па вул. Платонава на ўчастку ад вул. Чапаева да вул. Казлова, па вул. Казлова на ўчастку ад вул. Платонава да вул. Батанічнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?