13.05.2015 / 18:27

18 мая ў музеі навукі Элемента — сустрэча з камандай альманаха «Гарбузік»

18 мая, музей навукі Элемента: «Гарбузік» прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам!

Каманда літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» прыдумала забаўлянкі, вершы, рэбусы, заданні, гульні, самаробкі ды іншыя сюрпрызы – і хоча пазнаёміць з імі даўніх ды новых сяброў! А звар'яцелы прафесар Леапольд Мазгакруцікаў адмыслова для чытачоў «Гарбузіка» пакажа найцікавейшыя таямніцы сваёй лабараторыі!

Не спазніцеся на сустрэчу: панядзелак 18 мая, 18.30, музей навукі Элемента (вул. Олешава, 1, праезд трамваем 5 ці 11 да прыпынка Севастопальскі). Уваход вольны. Калі ласка, напішыце на harbuzik.by@gmail.com, што збіраецеся прыйсці.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру