Мінчукі выступаюць за вяртанне Пагоні ВІДЭААПЫТАНКА 36
«Мне здаецца, гэта больш старадаўні знак, чым цяперашні герб», — вось тыповы адказ.
14 мая 1995 года адбыўся ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум, на якім, апроч астатняга, разглядалася пытанне дзяржаўнай сімволікі. У выніку, наша краіна ўжо 20 год жыве з неасавецкімі сімваламі.
Журналісты «Нашай Нівы» высветлілі ў мінчукоў, які выбар яны б зрабілі сёння.