Сотні заўзятараў выбеглі на поле ў Кіеве вітаць перамогу днепрапятроўцаў, Reuters.com.
Украінскі «Дняпро» выйшаў у фінал Лігі Еўропы, выйграўшы ў Кіеве ў «Напалі» — 1:0 (першы матч — 1:1).
Яго супернікам будзе іспанская «Севілья», якая двойчы выйграла ў «Фіярэнціны» — 3:0 і 2:0. Фінал турніру пройдзе 27 мая ў Варшаве.
На 58-й хвіліне гол забіў Яўген Селязнёў. Галявы момант пачаўся з таго, што Яўген Канаплянка навесіў злева, Селязнёў «перавісеў» у паветры абаронцу «Напалі» Мігеля-Анхеля Брытаса і ў падзенні прабіў галавой пад перакладзіну - 1:0.
Але героем матчу стаў галкіпер украінцаў Дзяніс Бойка, які адбіў некалькі ўдараў.
Reuters.com
Reuters.com
Прэзідэнт ФК «Дняпро» Ігар Каламойскі сказаў пасля матчу:
«Віншую ўсю Украіну з выхадам «Дняпра» ў фінал — бо сёння гэта перамога ўсёй краіны.
Хачу прысвяціць сённяшні поспех усім заўзятарам нашай любімай каманды і, асабліва тым, хто не змог, і ўжо не зможа парадавацца гэтаму гістарычнаму поспеху. Тым, хто не дажыў да яго, абараняючы Радзіму. А да перамогі нам застаўся ўсяго адзін крок, і я жадаю нам усім яго зрабіць!»