Паблiзу вёскi Вiшнi Касцюковiцкага раёна — за адзiн кiламетр ад дзяржаўнай мяжы — работнiкi Касцюковiцкай мiжрайiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету выявiлi групу паляўнiчых з сямi чалавек, у якiх быў конь з санкамi i самаробны ўсюдыход (пнеўмаход на камерах). Падчас праследавання быў затрыманы грамадзянiн Расii, жыхар Бранскай вобласцi. Паляўнiчыя паспелi за гэты час павыкiдваць з санак ружжы, тры з якiх былi знойдзены дзяржiнспектарамi. Асобы ўладальнiкаў паляўнiчай зброi ўжо ўстаноўлены: усе яны — расiйскiя грамадзянамi. Дарэчы, адзiн з iх ужо з’явiўся ў мiжрайiнспекцыю. Акрамя таго, паблiзу памянёнай вёскi былi знойдзены два легкавыя аўтамабiлi з расiйскiмi нумарамi. У салонах машын знаходзiлiся чахлы ад ружжаў…

Сяргей Расолька, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0