15.05.2015 / 14:13

Дыякан Кураеў: «Лукашэнка ведае пра сэксуальнае жыццё сваіх епіскапаў»  3

Пра гэта расійскі святар заявіў у інтэрв’ю «Новой газете».

«Ці збірае ФСБ інфармацыю на «блакітных» святароў?» — запыталіся ў вядомага праваслаўнага блогера і дыякана Андрэя Кураева (летась ён расказаў пра «блакітнае лобі» ў РПЦ).

«Так, канечне. Яны ведаюць усё. Пра што надаўна і бацька Лукашэнка заявіў услых… Я таксама ведаю, што яму на стол кладуць інфармацыю пра сэксуальнае жыццё яго епіскапаў».

Дыякан у сваім блогу агучыў некалькі гісторый, у якіх вінаваціў канкрэтных святароў у «разбэшчванні маладых семінарыстаў і вернікаў». Фігураваў там і адзін з беларускіх епіскапаў. Ці прывяло да нечага выкрыццё?

«Я спадзяюся, што аддача ёсць хаця б у тым, што, магчыма, нехта з гэтай публікі перастаў сябе адчуваць зусім ужо беспакарана. Не, нікога не знялі, нікога ўсур’ёз не пакаралі. У гэтых персанажаў усё добра. Яны свае шэрагі памнажаюць, усё ў іх цудоўна. Але я ўсё-такі спадзяюся, што, калі гэтыя публікацыі выратавалі ад непрыемных прыгод хаця б аднаго маладога чалавека, альбо хлопчыка, альбо дзяўчынку, я ўжо вельмі гэтым задаволены».

«…Адзін багаслоў вельмі жорстка сказаў, што гомасэксуалізм у нашай царкве — гэта прадукт спажывання прэміум-класа. Яго дазваляюць спажываць толькі вярхам, эліце, а нізы за гэта ж адлучаюцца і праклінаюцца…» — адзначыў Кураеў.

СМ

0
"чай, не облаках живем" (с) / Адказаць
15.05.2015 / 16:14
«…Адзін багаслоў вельмі жорстка сказаў, што гомасэксуалізм у нашай царкве — гэта прадукт спажывання прэміум-класа" Як быццам бы Кураеў ці непамянёны "адзін багаслоў" адкрылі нешта, нікому дасюль не вядомае! Ха-ха! Царква набірае сваіх служкаў не з аблокаў, а з грэшнай зямлі. І садомія існуе ў ёй столькі, колькі яна сама існуе. Бо папы (белыя і чорныя) анічога ня робяць, акрамя балбатні ўсё жыцьцё. Дык чым ім яшчэ займацца, як не калупацца абы-дзе?!
0
За что держаться ???? / Адказаць
15.05.2015 / 17:28
Многожёнец собирает досье на голубых ???? Пути Господа неисповедимы !
0
Simpson / Адказаць
15.05.2015 / 20:57
Полезли отбеливатели. "А фсетки он в чом та прав". Уже и авторитет церкви сдать готовы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру