У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду». Сход меў сваёй мэтай правесьці фармальныя працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі руху ў Мін'юсьце. Аляксандар Мілінкевіч выкарыстаў яго, каб заявіць, што «неабходна спыніць практыку аб’яднаньняў з палітычнымі партыямі, погляды якіх на далейшае разьвіцьцё Беларусі дыямэтральна працілеглыя дэмакратыі і незалежнасьці краіны».

У панядзелак у Магілёве адбыўся устаноўчы сход РПГА «Рух «За Свабоду». Сход меў сваёй мэтай правесьці фармальныя працэдуры, неабходныя для рэгістрацыі руху ў Мін'юсьце. Гэта ўжо трэцяя спроба грамадзкага аб’яднаньня афіцыйна аформіць сваё існаваньне.

Ў мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 60 чалавек з розных гарадоў Беларусі. Пасьля таго, як ўсе пратакольныя пытаньні былі вырашаныя, удзельнікі абмеркавалі палітычную сытуацыю ў краіне і далейшыя пляны дзеяньня. Настрой быў сьвяточным, многія былі нават зьдзіўленыя адсутнасьцю перашкод з боку ўлады.

Ізноў абраны старшыня «Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што «цяжка супрацоўнічаць з палітычнымі партыямі, погляды якіх на далейшае разьвіцьцё Беларусі дыямэтральна працілеглыя дэмакратыі і незалежнасьці краіны. Нам патрэбнае адзінства ня толькі ў барацьбе з дыктатурай, але і ў поглядах на разьвіцьцё свабоднай Беларусі». Меліся на ўвазе, перш за ўсё, палітычныя хаўрусьнікі камуністычных і прарасейскіх поглядаў. Меркаваньне было цалкам падтрымана ўдзельнікамі сходу.

Было таксама агучана стварэньне грамадзкага камітэту ў абарону прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, які зараз знаходзіцца пад сьледзтвам. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта зьбіў міліцыянта на Акрэсьціна, калі адбываў адміністрацыйны арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. РПГА «Рух «За Свабоду» будзе змагацца за свабоду ня толькі Сяргея, а ўсіх палітвязьняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?