15.05.2015 / 16:13

Амерыканцы вылавілі першую ў свеце цеплакроўную рыбу 6

Лунныя рыбы цяплейшыя за ваду. Звычайныя — той жа тэмпературы.

Іхтыёлаг Нік Вегнер з луннай рыбай. Фота: Southwest Fisheries Science / CenterNOAA Fisheries

Амерыканскія навукоўцы замералі тэмпературу цела опаха звычайнага (Lampris guttatus), таксама вядомага як лунная рыба. Рыба аказалася на 5°C цяплейшай за асяроддзе, пішуць яны ў часопісе Science.

Дагэтуль былі вядомыя асобныя віды рыб, што падрымліваюць больш высокую тэмпературу толькі ў цягліцах падчас палявання.

Звычайна рыбы падтрымліваюць тую ж тэмпературу цела, што і вада вакол іх. Гэта робіць іх патэнцыйна больш павольнымі і менш вынослівымі за цеплакроўных братоў. Млекакормячыя і птушкі ёсць цеплакроўнымі, некаторыя рэптыліі падтрымліваюць кроў цяплейшай, грэючыся ад асяроддзя (напрыклад, кракадзілы грэюцца на сонцы).

Лунныя рыбы генеруюць цеплыню актыўнымі рухамі грудных плаўнікоў, што дазваляе падтрымліваць высокую тэмпературу ўнутраных органаў і мозгу. Цеплакроўнасці дапамагаюць і тлушчы, і ўнікальная структура крывяносных сасудаў у жабрах. Апошняя дапамагае справіцца з тым, што кісларод для дыхання, што рыбы здабываюць з халаднейшай вады, ахалоджвае іх вянозную кроў.

Цёплая кроў дазваляе лунным рыбам эфектыўна паляваць у глыбокіх халодных водах, дзе патэнцыйная здабыча больш павольная, а драпежнікі палююць у асноўным з засады. Лунныя рыбы дасягаюць даўжыні ў 2 метры і вагі ў 270 кіло.

Аляксандр Арсёнаў

0
Ales J / Адказаць
15.05.2015 / 17:41
Лунная рыба? Русізм. Хіба луна па-беларуску ня поўня ў партках?!! рус. полнолуние - поль. pełnia (поўня) ў партках
0
Віталь / Адказаць
15.05.2015 / 19:01
Мо тады ўжо "месяцовая"?
0
вики / Адказаць
15.05.2015 / 19:25
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B5%D1%81%D1%8F%D1%86%D1%8B-%D1%80%D1%8B%D0%B1%D1%8B Рэд. Гэта зусім іншыя рыбы - Molidae, а ў артыкуле гаворка пра Lampris.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру