15.05.2015 / 16:23

Падатковая праверыць мінчукоў, якія часта ездзяць за мяжу 9

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску Галіна Гурыновіч.

«Мы працуем тут па пэўных напрамках. Першую катэгорыю складаюць грамадзяне, якія сістэматычна перасякаюць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўвозяць на тэрыторыю нашай краіны тавары i iншую маёмасць, — патлумачыла Гурыновіч. — Другая — гэта непрацуючыя грамадзяне, а таксама тыя, што атрымліваюць нязначныя даходы, але зрабілі дарагія пакупкі.

Трэцяя катэгорыя — гэта асобы, якія атрымалі даходы ў выглядзе пазык і крэдытаў і дэкларуюць іх у якасці крыніц сваіх выдаткаў. Заўсёды ў полі зроку падатковай інспекцыі былі грамадзяне, якія ажыццяўляюць буйныя выдаткі, якія набываюць кватэры, дамы падвышанай камфортнасці, зямельныя ўчасткі, транспартныя сродкі. У гэтым годзе мы зацікавіліся фізічнымі асобамі, якія маюць ва ўласнасці ў Мінску нежылыя памяшканні, — такіх грамадзян каля 500, а таксама тымі, хто мае ва ўласнасці больш за 4 кватэры. Выяўлена 26 такіх мінчукоў».

Акрамя таго, падатковую службу цікавіць інфармацыя пра грамадзян, якія ажыццявілі стопрацэнтную аплату за жылыя памяшканні, размешчаныя ў жылых комплексах падвышанай камфортнасці — «Аквамарын», «Парк-сіці», «Смарагдавы», «Вівальдзі», «Вівальдзі-2», «Чайкоўскі», «Ветразь», а таксама набылі ва ўласнасць нерухомасць коштам звыш за 1 млрд рублёў і аўтамабілі коштам звыш за 500 млн рублёў.

0
Жэ / Адказаць
15.05.2015 / 16:46
Хворыя людзі, а не чыноўнікі.
0
хвілінка класікі / Адказаць
15.05.2015 / 17:41
"Калi ў краіне блукаюць нейкія грашовыя знакі, то павінны ж быць людзі, у якіх іх зашмат. Але як знайсці такога спрытнюгу? Астап нават уздыхнуў. Мабыць, мроі пра багатага індывіда даўно хвалявалі яго..."
0
оттуда / Адказаць
15.05.2015 / 17:47
А в задницу с микроскопом лезть к гражданам будут?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру