15.05.2015 / 21:14

Суворы кот-баранчык Альберт ФОТАФАКТ 2

Хто пераможа ў глядзелкі-ненавідзелкі — ён ці Grumpy Cat?

За інстаграмам ката Альберта з Солт-Лэйк-Сіці, ЗША, сочаць пад 60 тысяч чалавек. Кот пароды сілкірк рэкс атрымаў мянушку ў гонар Альберта Эйнштэйна за сур’ёзны і суворы твар.

«Я не злы ці хмуры, я проста разумнейшы і прыгажэйшы за цябе», — кажа подпіс да аднаго са здымкаў.

Сілкірк рэксам уласцівая поўсць «як у баранчыка», але такія суворыя позіркі — рэдкасць для дабразычлівай пароды. Дарэчы, гэта адна з самых маладых парод катоў, яна была прызнаная толькі ў 1992 годзе.

Глядзіце таксама:

Стаячы кот Джордж — новая зорка інтэрнэту

Новы трэнд у Тайвані: кубічныя сабакі

Пяць самых знакамітых катоў інтэрнэту

Аляксандр Арсёнаў, фота @pompous.albert via Instagram

0
Элли / Адказаць
16.05.2015 / 11:23
Губки поджал и нахохлился,как совеночек )) Но все равно красавчик,этот строгий парень! Интересно,какая на ощупь у него шубка?
0
Алёна К. / Адказаць
16.05.2015 / 14:44
Grumpy Cat усёж такі больш сур'ёзны і ўпэўнены ў сабе. Гэты нейкі няшчасны і трохі недакормлены, але таксама мілы)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру