Мінчук Яўген Шапашнікаў прыдумаў арыгінальны спосаб выцягнуць жыхароў сталіццы з-за камп'ютараў і пачаць цікавіцца гісторыяй свайго горада. «Схадзі ды найдзі» — так называецца серыя квэстаў, у якіх пры дапамозе фотападказак трэба знайсці капсулу з грашыма. Абвесткі пра кожны новы скарб ён публікуе ў сацыяльных сетках.

Яўген займаецца распрацоўкай сцэнароў для камерцыйных квэстаў і папулярнай гульні «Encounter», а мінскія скарбы робіць за свае грошы. 

Так выглядаюць падказкі, пры дапамозе якіх можна знайсці вуліцу, пасярэдзіне — фота аб'екта, у якім прыхавана сама капсула.

Так выглядаюць падказкі, пры дапамозе якіх можна знайсці вуліцу, пасярэдзіне — фота аб'екта, у якім прыхавана сама капсула.

«Квэсты — гэта модна і сучасна, у Маскве дэпартаменты транспарту і адукацыі выдзяляюць грошы, каб кампаніі кшталту нашай рабілі такія квэсты для пасажыраў пра гісторыю Расіі. У нас на такое грошай ніхто пакуль не дасць, вельмі шкада, што прападаюць такія цікавыя ідэі і што там людзі гуляюць, а ў нас — не. Таму я вырашыў падарыць гэтую цікавую гульню мінчукам».

Бюджэт першых трох квэстаў склаў 350 тысяч беларускіх рублёў, Яўген плануе займацца скарбамі і далей.

Адмыслова для чытачоў «Нашай Нівы» Яўген прыхаваў капсулу з грашыма на адной з вуліц Мінска, падрабязнасці — у нашым відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?