Сумесны даход прэзідэнта ЗША Барака Абамы і яго жонкі Мішэль ацэньваецца ў межах ад 1,9 да 6,9 млн даляраў, вынікае з апублікаванай дэкларацыі аб даходах.

Большая частка багацця сям'і знаходзіцца ў каштоўных паперах, якія выпускае казначэйства, — ад 1 да 5 млн даляраў. Іншыя актывы знаходзяцца ў пенсійным фондзе, у бестэрміновых укладах, на ашчадных пенсійных рахунках. Таксама каля 130 тыс. даляраў склалі даходы ад продажу кніг Барака Абамы.

Як вынікае з дэкларацыі, сям'я валодае домам у Чыкага, які ацэньваецца ад 500 тыс. да 1 млн даляраў. Прэзідэнт з жонкай заплацілі больш за 93 тыс. даляраў федэральнага падатку за мінулы год.

У 2013 годзе даход Абамы ацэньваўся ў межах ад 1,8 да 7 млн даляраў.

Паводле закона, службовыя асобы ў ЗША штогод абавязаныя дэклараваць памер сваіх актываў і пасіваў. Пры гэтым яны могуць паказаць не канкрэтную суму, а верхнюю і ніжнюю межы, што ускладняе вызначэнне дакладнай сумы.

Расійскі прэзідэнт апублікаваў сваю дэкларацыю ў красавіку: за 2014 год ён зарабіў 7,65 млн расійскіх рублёў (прыкладна 153 тыс. даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?