Парламентарыі, паведамляе БелТА, перакананыя, што важна не проста пакараць злачынцу, але і накіраваць яго на шлях выпраўлення. У красавіку яны прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай», а 14 мая парламентарыі, прадстаўнікі Вярхоўнага суда, Генпракуратуры, МУС і ўлады наведалі турму №8 у Жодзіне і выпраўленчую калонію №14 у Навасадах пад Барысавам.
Тэрыторыя турмы №8 у Жодзіне. Фота БЕЛТА.
У Беларусі 155 асуджаных на пажыццёвае зняволенне. З іх 82 злачынцы адбываюць пакаранне ў Жодзінскай турме. Фота БелТА.
У выпраўленчай калоніі №14, якая знаходзіцца ў пасёлку Навасады пад Барысавам: тыя, што груба парушаюць рэжым, трапляюць у штрафны ізалятар. У невялікай і сырой камеры — чатырохмясцовыя адкідныя нары, невялікі столік і лаўкі, умывальнік і туалет. Падняўшы ранкам зняволеных, ахоўнік складае нары — учатырох на невялікай лаўцы яны змясціцца не могуць. Чытаць забаронена, настольных гульняў таксама не выдаюць. І так праходзіць цэлы дзень да «отбоя», на заўтра — тое ж самае. Фота БелТА.
Размаўляць падчас спаткання можна толькі на рускай або беларускай мовах. На любой замежнай — забаронена, пры неабходнасці запрашаюць перакладчыка. Фота БелТА з папраўчай калоніі №14.