Радыё Свабода

Былы прэм’ер-міністар Польшчы, калісьці актывіст "Салідарнасьці", а цяпер дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, прафэсар Ежы Бузэк заявіў нашаму радыё, што крокі, падобныя да закрыцьця беларускімі ўладамі “Нашай Нівы” характэрныя для кожнага дыктатарскага рэжыму.

(Бузэк: ) “Любыя незалежныя дзеяньні, ці гэта мастацтва ці гэта адукацыя, ці гэта людзі, якія проста іначай думаюць, нягледзячы на тое, што яны не паказваюць адкрыта свой супраціў супраць таталітарных уладаў Беларусі, ўлады бачаць у іх пагрозу. Беларускі прэзыдэнт робіць усё, каб беларусы незалежна ня думалі, каб яны цалкам падпарадкоўваліся сёньняшняму рэжыму. Таму ўлады баяцца, што такая, здавалася б бяскрыўдная газэта, зь невялікім накладам, разрасьцецца, бо яна падтрымлівае незалежнае беларускае мысьленьне”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0