11 лютага сетка банкаматаў найбуйнейшых фінансавых устаноў адмовілася працаваць. Паводле афіцыйных зьвестак, банкаматы перасталі працаваць а 12.01. Але першыя збоі ў працы адбыліся на некалькі гадзін раней. Апоўдні на тэлефон аддзелу па абслугоўваньні ўладальнікаў плястыкавых карт пачалі паступаць тысячы званкоў ва ўсёй краіне.

Сьпярша ў абвалі кампутарнай сыстэмы западозрылі вірус. Але гэтая інфармацыя не пацьвердзілася, як і сам факт атакі на сэрвэры працэсінгавага цэнтру. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай збою ў сыстэме сталі перабоі ў энэргазабесьпячэньні.

У сталіцы толькі сёлета гэта ўжо другі выпадак адключэньня банкаматаў. У студзені ў Менску жалезныя скрыні з грашыма не працавалі, затое спраўна сьпісвалі грошы з рахункаў. Але ніякіх маніпуляцый, паводле высновы банкіраў, з рахункамі кліентаў не рабілася. Проста праграма памылкова заблякавала некаторыя сумы. Грошы па‑ранейшаму знаходзіліся на рахунку, толькі не паказваліся на экранах банкаматаў.

Сёлета банкаўскую сыстэму абслугоўваньня чакае маштабная мадэрнізацыя. Увесь час, пакуль будуць паляпшаць працу банкаматаў, на дысплеі будзе паведамленьне «Банкамат не працуе!».

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0