17.05.2015 / 12:00

NASA апублікавала каляровае фота заходу Сонца на Марсе 2

Фота было зроблена з кратэра Гейла марсахода NASA Curiosity (на другім фота) 15 красавіка 2015, аднак публікацыя адбылася толькі праз месяц.

Гэта першы захад, зняты каляровы камерай Curiosity - на фотаздымках толькі быў адрэгуляваны баланс белага для лепшай выразнасці.

Пыл у атмасферы Марса вельмі дробнадысперсны, што дазваляе святлу блакітнага спектру праходзіць праз атмасферу больш эфектыўна, чым святлу з іншай даўжынёй хвалі. Гэтая асаблівасць марсіянскай атмасферы прыкметная ў пачатку і канцы сутак, прычым блакітнае святло лепш бачнае побач з Сонцам.

0
Кларк / Адказаць
17.05.2015 / 12:59
Калi паляцiм на Крыптан?
0
Вроде техт, как техт. / Адказаць
17.05.2015 / 15:34
А белорусы в это время красят калеса на тракторах, а их предводитель пугает Европу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру