17.05.2015 / 14:01

Мінінфармацыі дало папярэджанне сайту «Свабодны рэгіён» 6

Як паведамляе сайт freeregion.info, у лісце за подпісам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч паведамляецца, што ўладальнікам сайта вынесена папярэджанне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

Мінінфарм шукае ўладальніка рэсурсу. Прапануецца прадставіць у ведамства звесткі, якія тычацца ўладальніка дадзенага інфармацыйнага рэсурсу, у прыватнасці найменне юрыдычнай асобы (уладальніка) альбо прозвішча, імя, імя па бацьку асобы (уладальніка), а таксама юрыдычны адрас альбо адрас месцажыхарства.

Як раней паведамляў БелаПАН, аналагічнае папярэджанне вынесена сайту «Радыё Рацыя».

0
.Віктар Малочка / Адказаць
17.05.2015 / 14:38
Прачытаў папяраджэнне, дасланае на Радыё "Рацыя", прычым некалькі разоў і так і не знайшоў, што ж яны здзейснілі супрацьзаконнага? Акрамя таго, што НЕЙКАЙ інфармацыяй нанесены урон дзяржаве. (Гэта калі б грамадзяніна судзілі за парушэнне Крымінальнага кодэксу, без ссылкі на артыкул.)
0
^) / Адказаць
17.05.2015 / 15:26
Як валіць сістэму перапісками - чытайце ў Уладзіміра Букоўскага
0
Юрась Беларус / Адказаць
17.05.2015 / 15:36
Я вось думаю - ці не ласлаць лі мне пісьмо спадарыні Ананіч, што яна ніяк не рэагуе на тое, што беларускіх грамадзян закідваюць недаставернай інфармацыяй з тэлеканалаў РТР і НТБ?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру