У студзені прырост ВУП у Беларусі склаў 8,3 % паводле афіцыйных падлікаў.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі. Між тым у плянах быў рост на 11 %.

Кіраўнік урада прызнаў, што аб'ём сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені павялічыўся толькі на 3,5 % пры прагнозе 8—9 %.

А, напрыклад, будаўніцтва жытла склала ўсяго 80 % ад пляну.

Ключавым кірункам далейшай работы стане тэхнічнае пераўзбраеньне сыстэматворных прадпрыемстваў, заявіў прэм'ер. Ён таксама паведаміў, што на працягу года будзе пабудавана 46 новых прадпрыемстваў.

Сідорскі, тым ня менш, верыць, што разьлікі ўраду па павелічэньні па выніках 2008 году ВУП на 11 % дасягальныя. «Напружаныя задачы, пастаўленыя прэзыдэнтам, будуць выкананы», — рапартуе прэм'ер-міністар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?