Форвард зборнай Канады Джэйсан Спеца, які стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату свету-2015, пракаментаваў перамогу над камандай Расіі ў фінале (6:1).

«Мы ведалі, наколькі хуткая і атакуючая каманда ў Расіі. Нельга даваць такім гульцам, як Малкін, Авечкін і Тарасенка, прастору для манеўру. Калі вы дасце ім прастору, то заплаціце за гэта. Мы гулялі ў свой хакей, і ён прынёс нам поспех.

Мы прыехалі ў Чэхію па залатыя ўзнагароды. Калі да каманды далучыўся Кросбі, гэта стала відавочна. Гэта важна для нас. Канада — вялікая хакейная краіна, і мы хацелі паказаць гэта.

Так, канадцам вельмі важны Кубак Стэнлі, але і чэмпіянат свету мы хочам выйграць. Гэта выдатная магчымасць палепшыць сезон пасля няўдачы ў НХЛ. Быць чэмпіёнам — вялікі гонар», — падкрэсліў Спеца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?