16 мая «Наша Ніва» апублікавала ліст чытача Пятра Багданава, які абураўся, што з гандлёвай пляцоўкі AliExpress раптоўна знікла ўся беларуская нацыянальная сімволіка.

Аднак хуткі пошук па сайце паказвае, што ўсё засталося на сваіх месцах. Нават «апошняя» спасылка, якую Багданаў назваў нядзейснай, выдатна працуе. Каментатары ці то ў жарт, ці то ўсур'ёз пачалі будаваць тэорыі змовы і звязалі знікненне бел-чырвона-белых сцягоў з AliExpress і візіт у Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Мабыць, прычына «знікнення» нацыянальнай беларускай сімволікі з AliExpress — некарэктныя пошукавыя запыты.

Наўрад ці кітайскія вытворцы тавараў шырокага ўжытку маюць глыбокія веды пра Беларусь увогуле, а тым больш пра яе гістарычныя сімвалы, іх назву і правільнае напісанне лацінскім алфавітам. У лепшым выпадку бел-чырвона-белы сцяг назавуць «old style flag» (сцяг старога стылю). 

Таму замест таго, каб гадаць з запытамі «pahonia», «pogonia», «pagonya» і інш., лепш проста шукаць тавары па запыце «belarus». Пошук па назве краіны ў любым выпадку выдасць усе тавары, звязаныя з гэтай краінай.

Так, у выніках пошуку будзе шмат лішніх тавараў кшталту GPS-навігатараў з картамі Беларусі, аднак па запыце «belarus» самая папулярная ў Беларусі інтэрнэт-краме можна спакойна знайсці і набыць і бел-чырвона-белы сцяг, і БЧБ-сцяг з пагоняй, і значкі, і нашыўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?