18.05.2015 / 15:14

Мінінфармацыі: Гэта не папярэджанні, гэта толькі інфармацыйныя лісты 3

У ведамстве пракаментавалі факты атрымання некаторымі інтэрнэт-рэдакцыямі «папярэджанняў».

У сярэдзіне мая лісты з Міністэрства інфармацыі атрымалі адразу некалькі вядомых інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх сайт радыёстанцыі «Радыё Рацыя», музычны партал «Тузін.fm», сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У інтэрнэце пайшла пагалоска аб папярэджаннях, якія нібыта атрымліваюць інфармацыйныя рэсурсы.

Як расказалі Еўрарадыё ў прававым аддзеле Мінінфармацыі, гэта не так:

«Дакументы, атрыманыя названымі вамі сайтамі, не з’яўляюцца папярэджаннямі. Гэта інфармацыйныя лісты аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства.

Мы не можам пакуль назваць вам прычыны таго, чаму іх вырашылі даслаць менавіта ў такія рэдакцыі. Міністэрства інфармацыі цяпер займаецца складаннем базы ўладальнікаў сайтаў», — паведамілі ў Мінінфарме.

Пасля ўвядзення зменаў у закон «Аб сродках масавай інфармацыі» ў Беларусі доступ да любога інфармацыйнага інтэрнэт-сайта можна закрыць за два і больш папярэджанняў, атрыманых на працягу года.

0
а то! / Адказаць
18.05.2015 / 15:48
Пасьля інфармацыйных лістоў, вядома, прыйдуць не запыляцца "пісьма шчасьця". Ананіч выйшла на сьцяжынку вайны і спадзяецца атрымаць медаль на грудзі, а таксама другі катэдж у Драздах.
0
бляйбыш / Адказаць
18.05.2015 / 16:36
сёння з раніцы на Тутбаі яшчэ быў _ПолитКлуб_ з мноствам незадоўга да таго выдаленых тэм, а цяпер не стала і самога раздзела…
0
555 / Адказаць
18.05.2015 / 16:46
Дзякуй Ананіч за рэкламу! Прызнаюся, дагэтуль не ведаў пра некаторыя вартыя ўвагі сайты.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру