Беларуская чыгунка ў летнім сезоне-2015 арганізуе два новых маршруту да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка №100/99 Мінск — Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па маршруце Мінск — Новааляксееўка цягнік №100/99 будзе курсіраваць усё лета да 1 верасня. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных чыслах, з Новааляксееўкі — па цотных. Час адпраўлення цягніка са сталіцы Беларусі — 7.44, прыбыцця ў Новааляксееўку — 9.06 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новааляксееўкі ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

З мэтай дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній № 284/283 Баранавічы — Мінск — Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11; станцыі Мінск-Пасажырскі — 13.47; прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.20 і прыбываць у 13.39 у Мінск, а ў 16.24 — у Баранавічы. Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?