18.05.2015 / 19:50

Мізуліна выступіла супраць пакарання за мнагажэнства 2

Кіраўнік думскага камітэта РФ па пытаннях сям'і Алена Мізуліна выступіла супраць вяртання ў крымінальны кодэкс пакарання за мнагажэнства.

«Уводзіць крымінальную адказнасць за гэта недарэчна, таму што прычына не ў адсутнасці крымінальнага закона, а ў тым, што мужчын не хапае, магчыма, такіх, з якімі жанчыны хацелі б ствараць сям'ю і мець дзяцей», — заявіла Мізуліна.

Паводле яе слоў, ніякіх заканадаўчых ініцыятыў на гэты конт у камітэце няма. Мізуліна дадала, што ў выпадку іх з'яўлення будзе выступаць супраць, паколькі мнагажэнства нідзе ў Расіі няма, і афіцыйна дазволены шлюб толькі з адной асобай. Пры гэтым сужыццё і шлюб па рэлігійных абрадах афіцыйнымі не лічацца.

У сувязі з гэтым, адзначыла Мізуліна, абвінавачванні ў дваяжэнстве ў адрас начальніка РАУС Нажай-Юртаўскага раёна Чачні, які ажаніўся ў выходныя з 17-гадовай дзяўчынай пры тым, што ў яго ўжо нібыта ёсць адна жонка, няслушныя.

Паводле інфармацыі думскага камітэта, з першай жонкай мужчына афіцыйна не распісаны.

0
Лявон Цяцера / Адказаць
19.05.2015 / 10:18
I гэта кiраунiк Думскага Камiтэта! Ну што можна думаць цi казаць пра Расейскую Думу пасля гэткага?! Бедны народ расейскi i бедныя суседнiя краiны!
0
Mark / Адказаць
19.05.2015 / 10:42
и они в чем-то обвиняют Европу...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру