18.05.2015 / 20:02

У Расіі хочуць забараніць чыноўнікам лятаць замежнымі авіякампаніямі 2

Міністэрства працы РФ прапанавала забараніць расійскім чыноўнікам карыстацца для камандзіровак паслугамі замежных авіяперавозчыкаў. Праект адпаведнай пастановы апублікаваны для грамадскага абмеркавання на адзіным партале прававых актаў.

Калі дакумент уступіць у сілу, то чыноўнікі не змогуць купляць для дзелавых паездак квіткі на рэйсы замежных авіякампаній і будуць вымушаныя абмежавацца паслугамі расійскіх авіяперавозчыкаў.

Пры гэтым у праекце пастановы прадугледжаныя і выключэнні з гэтага правіла. У прыватнасці, паслугамі замежных авіякампаній можна будзе карыстацца ў выпадку, калі расійскія перавозчыкі не выконваюць рэйсы да месца, куды чыноўнік павінен ляцець у камандзіроўку.

У тлумачальнай запісцы да дакумента ўдакладняецца, што яго задачай з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці расійскіх авіякампаній. У той жа час прыватныя паездкі чыноўнікаў гэтыя абмежаванні не закрануць.

0
https://www.facebook.com/ruslan.zgolich / Адказаць
18.05.2015 / 20:37
Ну и правильно - пусть и Беларусь пернимают такое...
0
:-) / Адказаць
19.05.2015 / 07:51
и детей вернуть в "родные пенаты"......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру