Урад Украіны падпісаў пагадненне з урадам ЗША аб прадастаўленні крэдытных гарантый на $1 млрд.

Ад украінскага боку дакумент падпісала міністр фінансаў Наталля Ярэська, ад амерыканскага — пасол ЗША ва Украіне Джэфры Пает, а таксама дырэктар місіі Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША (USAID) Джэд Бартан.

Раней Ярэська заяўляла, што ЗША прадаставяць Украіне $2 млрд пад крэдытныя гарантыі, палавіну з гэтай сумы Украіна атрымае «пасля майскіх святаў». Паводле яе слоў, Кіеў мае намер выпусціць еўрааблігацыі на $1 млрд.

У студзені 2015 года кіраўнік Мінфіна Украіны і міністр фінансаў ЗША Джэйкаб Лью падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў сферы прадастаўлення крэдытных гарантый. Паводле слоў Ярэська, дамоўленасць прадугледжвае прадастаўленне гарантый «у аб'ёме $2 млрд». Ярэська адзначыла, што гэта дасць магчымасць прадаўжаць правядзенне рэформ ва Украіне, «прыцягваць міжнароднае фінансаванне і пазыкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?