Кіеў пачне пагашаць доўг перад «Газпромам» зь чацьвярга, але дабіўся ад Расеі пераходу на прамыя пастаўкі. Такія дамоўленасьці былі дасягнутыя на сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі.

«Мы шкадуем, што пастаянна узьікаюць такія праблемы, ‑‑ сказаў Пуцін. — Мы дамовіліся пра далейшыя прынцыпы супрацоўніцтва і пра ўмовы пагашэньня доўгу. «Газпром» яны задавальняюць».

У сваю чаргу Юшчанка заявіў, што з чацьвярга Украіна пачне пагашаць доўг перад «Газпромам». Пры гэтым за пастаўкі 2008 году Украіна будзе плаціць па 179 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Пуцін таксама зазначыў, што «Газпром» і «Нафтагаз» стварылі рабочую групу для арганізацыі прамых стасункаў. Зараз «Газпром» прадае Украіне газ цераз пасярэдніка.

«Мы зацікаўлены, каб нашае супрацоўніцтва было б гранічна празрыстым», — сказаў расейскі прэзыдэнт.

У аўторак Пуцін і Юшчанка падпісалі Плян дзеяньняў Расеі і Украіны на 2008 год. Ён у асноўным тычыцца гандлёва‑эканамічных дачыненьняў двух краін.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0