Міністэрства замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі ведае, што сярод узброеных людзей, якія зімой мінулага году забівалі пратэстоўцаў на Майдане ў Кіеве былі агенты расійскіх спецслужбаў.

Пра гэта ў дакументальным фільме журналіста і пісьменніка Сержа Мааці для тэлеканала France-3 распавёў дырэктар дэпартамэнта кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрык Фурнье, паведаміла агенцтва Укрінфарм.

«У той час [у лютым 2014], калі мы з Ларанам Фабіусам знаходзіліся ў дзяржаўным будынку (Адміністрацыя прэзідэнта Украіны на вул.Банковай у Кіеве), снайперы — элітныя стралкі стралялі ў натоўп, мы ведаем, што сярод іх былі агенты расійскіх спецслужбаў… І (было) 70-80 загінулых за дзень. Мы заставаліся там (у будынку) і вялі перамовы з Януковічам наконт пошуку палітычнага рашэння», —кажа на 38-й хвіліне фільма Фурнье, распавядаючы пра падзеі лютага 2014-га.

Дакументальны фільм «Кэ д'Арсэ. Кулісы дыпламатыі» (Quai d'Orsay: Les coulisses de la diplomatie) прыкладна на адну траціну прысвечаны падзеям ва Украіне і ролі французскай дыпламатыі ў пошуку выхаду з крызісу, выкліканага агрэсіяй РФ супраць Украіны.

Поўная версія фільма Quai d'Orsay: Les coulisses de la diplomatie.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?