Служба бяспекі Украіны западозрыла расійскага байкера Аляксандра Залдастанава, вядомага таксама як Хірург, у фінансаванні самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

У прэс-рэлізе СБУ паведамляецца, што ў дачыненні да Залдастанава распачатая справа аб фінансаванні тэрарызму. Сам ён гэтую інфармацыю пакуль не пракаментаваў.

СБУ сцвярджае, што Залдастанаў, будучы лідарам байк-клуба «Начныя ваўкі», прысвоіў сродкі, якія грамадзяне Украіны, Расіі і іншых краін укладвалі ў кампанію Forex Trend для інвеставання на міжнародных фінансавых рынках.

Паводле дадзеных СБУ, атрыманыя сродкі пераводзіліся на рахункі членаў байк-клуба, пасля чаго частка грошай адпраўлялася на падтрымку ўзброеных прыхільнікаў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Байкер ўваходзіць у кіраўніцтва расійскага руху «Антымайдан». Акрамя таго, паведамлялася, што некаторыя члены байк-клуба з'ехалі ваяваць на баку «ДНР» і «ЛНР» добраахвотнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?