Чаму ў Беларусі няма Грынпісу, што такое лякальная экалёгія і экалайфстайл па‑беларуску, ці патрэбныя памерлым жывёлам цэрквы, куды зьнікла рапсавае паліва, а таксама шакавальныя сусьветныя экатрэнды і экамультфільмы з дубляжом на беларускую мову. Экалёгія — тэма новага выпуску мультымедыйнага часопісу «34».

Таксама ў нумары няцяжка знайсьці відэарэпартаж пра падазроныя лесапілкі ў Вілейскім раёне, матэрыялы пра іншыя — апрача чалавечай — цывілізацыі на зямлі, экарадыкалаў ад PETA ці Animal Liberation Front, must watch фільмаў з экападтэкстам, а ў якасьці дэс’рту —некалькі экапрынтоў на майкі.

Часопіс «34» — андэграўндны мультымедыйны непалітычны беларускі праект, які ўяўляе сабой згустак відэа, аўдыё, флэш‑графікі, фота і тэкстаў, якія ствараюцца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці і распаўсюджваюцца «хэнд‑ту‑хэнд» на CD‑дысках. Больш пра часопіс можна даведацца праз суполку ў livejournal

34 crew

Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0