20.05.2015 / 21:04

У Мінску рух па вуліцы Варанянскага адкрыюць 23 мая

У Мінску рух транспарту па вул. Варанянскага адкрыюць 23 мая. Пра гэта паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

У сувязі з адкрыццём руху па вул. Варанянскага для ўсіх відаў транспарту з 23 мая аднаўляецца рух аўтобусных маршрутаў №№10,163 да канчатковага пункта «Варанянскага»; №93 з боку прыпыначнага пункта «Аэрапорт Мінск-1» — па вул. Чкалава, Варанянскага, Валадзько і далей па маршруце; аднаўляецца выкананне прыпыначнага пункта «Радзішчава» для рэйсаў аўтобуснага маршруту №198Э ў абодвух напрамках.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру