20.05.2015 / 21:11

Украіна гатовая размясціць супрацьракетную абарону ЗША 9

Масква пагражае захадамі ў адказ.

Кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што Кіеў адкрыты для разьмяшчэньня элемэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны ЗША на тэрыторыі Ўкраіны. Паводле яго, гэта неабходна, каб процідзейнічаць патэнцыйнай рызыцы нападу з боку Расеі.

Аляксандр Турчынаў паведаміў агенцтву Укрінформ 20 траўня, што ў сувязі зь неабходнасьцю абараніць сябе ад ядзернай пагрозы з боку Расеі варта правесьці кансультацыі па разгортваньні кампанэнтаў сыстэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Ўкраіны.

У Маскве прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Расея будзе разглядаць пытаньне аб разьмяшчэньні такіх кампанэнтаў ва Ўкраіне як «пагрозу бясьпецы Расеі». «Гэта пацягне за сабой неабходнасьць прыняцьця захадаў у адказ», — дадаў ён.

Масква раней крытыкавала пляны будаўніцтва сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе. ЗША неаднаразова заяўлялі, што сыстэма не скіравана супраць Расеі, а мае прадухіліць атаку з боку такой краіны, як Іран.

0
Филифион / Адказаць
20.05.2015 / 21:19
Правильное решение.
0
belariy / Адказаць
20.05.2015 / 21:34
ыыыы... )))) і што ж раіся можа зрабіць у адказ ?? ))))
0
Вольга / Адказаць
20.05.2015 / 21:52
Нарэшце. І што ў адказ? Тыя разьмяшчаюць, а Расія - адразу пагражае...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру