Арганізацыямі Мінска ўсіх форм уласнасці ў студзені—красавіку 2015 года пабудавана 3.907 новых кватэр (у студзені—красавіку 2014 года — 5.319). Уведзена ў эксплуатацыю 283,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 31,5% да прадугледжанага задання на год і на 24,3% менш за ўзровень студзеня—красавіка 2014 года, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска. 

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 77,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, ці 27,2% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем—красавіком 2014 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян зменшыўся на 67,8 тыс. квадратных метраў. 

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 29,1 тыс. квадратных метраў. 

У студзені—красавіку 2015 года на будаўніцтва жылля выкарыстана 2 трлн 458,8 млрд рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 23,2% да агульнага аб'ёму інвестыцый і 72,7% да ўзроўню студзеня—красавіка 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?