У Крамлі адмаўляюць сваё дачыненне да адхілення заснавальніка «УКантакце» Паўла Дурава ад кіраўніцтва сацыяльнай сеткай.

AP

AP

«Так не было», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на просьбу журналістаў пракаментаваць выказванне Дурава, якре з'явілася ў CМІ, што нібыта Крэмль адабраў у яго кампанію і патрабаваў выдаліць старонку апазіцыянера Аляксея Навальнага ў сацсетцы.

Па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы, трэба пытацца ў заснавальніка «УКантакце», як адбываўся яго сыход з кампаніі.

«Як Крэмль можа адымаць кампанію? Як Крэмль мог патрабаваць закрыцця старонак? Так нельга казаць, што Крэмль патрабаваў, можна сказаць, што з Крамля тэлефанаваў Пятроў-Сідараў, напрыклад, ці яшчэ нехта… Тут трэба ўсё-ткі быць больш канкрэтным, тым больш, калі выказваюцца такія прэтэнзіі. Гэтыя прэтэнзіі павінны быць чымсьці падмацаваныя», — адзначыў Пяскоў.

Сваю апошнюю долю ў сацыяльнай сетцы памерам у 12% Дураў прадаў у студзені 2014 гендырэктару «Мегафона» Івану Таўрыну. Дураў заставаўся гендырэктарам, аднак 1 красавіка 2014 года ён нечакана паведаміў, што пакідае «УКантакце». Праз два дні ён назваў сваю заяву «першакрасавіцкім жартам».

Пазней «Укантакце» паведаміла, што Дураў падаў заяву аб звальненні 21 сакавіка, не адклікаў яе на працягу месяца і таму быў вызвалены ад пасады. Сам заснавальнік сацсеткі сцвярджаў, што адклікаў заяву, і рада дырэктараў 3 красавіка гэты водгук прыняла. У канцы красавіка мінулага года Дураў пакінуў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?