20.05.2015 / 22:31

«Камунарка» прэзентавала новы брэнд шакаладу для маладых  21

«Камунарка» змяніла вектар арыентацыі прысмакаў са старэйшага пакалення, якое даўно ведае і любіць традыцыйную прадукцыю фабрыкі, і зарыентавалася на больш маладых спажыўцоў», — кажа кіраўнік праекта Юлія Пальчыкава з брэндынгавага агенцтва Depot WPF, якое распрацоўвала абгортку новага шакаладу.

У рамках комплекснага праекта Depot WPF распрацавала стратэгію брэнда, нэймінг і дызайн упакоўкі новай лінейкі шакаладу «Plan B». У аснове брэнда — ідэя аб тым, што шакалад — каталізатар добрага настрою, які дапаможа захаваць пазітыў у любой сітуацыі. Усё роўна, у чым праблема: засынаеш на хаду, незадаволены сваім выглядам або пакутуеш ад непадзеленага кахання — шакалад падыме настрой, калі гэта неабходна.

На ўпакоўцы «План Б» малююцца сітуацыі трывогі або дыскамфорту, знаёмыя кожнаму, і жартаўліва абыгрываецца, як шакалад дапамагае вырашыць праблему. Іранічная, але пры гэтым жыццесцвярджальная інтанацыя, з якой «План Б» звяртаецца да спажыўцоў, зразумелая ўсім і нікога не пакідае абыякавым.

«Шакалад дапамагае ад непадзеленага кахання, асабліва калі раздзяліць яго з іншым», — «раіць» цёмны шакалад з соллю. «Калі ты не падабаешся сабе ў люстэрку, вазьмі ў руку плітку шакаладу і паглядзі яшчэ раз… Шакалад падабаецца ўсім», — «сцвярджае» горкі шакалад з зялёнай гарбатай.

Усяго ў лінейцы 12 найменняў, кожнай з іх адпавядае свая сітуацыя.

Вольга Гарапучык

0
Аляксей Буранок / Адказаць
20.05.2015 / 22:42
А гэта не трэба было друкаваць "на правах раклямы"?
0
Чытачка / Адказаць
20.05.2015 / 22:59
Мяне такім не прыкорміш, каб што на беларускай мове арыгінальнае. Пасьля там надпісы -"если что-то идет не так...", "еслі не нравішся себе в зеркале", - лічу дзіўным маркетынгам. Навошта негатыў? Вельмі па-беларуску... Цяпер купляю цемны шакалад з 56 працэнтамі какавапрадуктаў. Вельмі ўдалае спалучэньне інгрэдыентаў.
0
Мордехай В. / Адказаць
20.05.2015 / 23:59
Трэш, б... Шакалад прадае сябе сам. Проста рабіце якасны шакалад і заварачваце хоць у пергамент ці кардон.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру