20.05.2015 / 23:36

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» захапілі антычны горад Пальміра 6

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» (ІД) захапілі сірыйскі горад Пальміра, у якім знаходзяцца ўнікальныя антычныя разваліны.

Паводле інфармацыі праваабарончай групы «Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека», баевікам удалося захапіць амаль увесь горад. Сірыйскія войскі адступілі.

Руіны Пальміры прызнаныя ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны. У цяперашні час на месцы антычнага горада знаходзіцца вёска.

У канцы лютага групоўка выклала відэа, на якім баевікі руйнуюць на поўначы Ірака калекцыю статуй і скульптур. Узрост артэфактаў перавышае некалькі тысяч гадоў.

0
belariy / Адказаць
20.05.2015 / 23:44
шкада ((
0
hilevich / Адказаць
21.05.2015 / 08:45
Я чалавек з пацыфісцкімі поглядамі, але, на жаль, з такімі барбарамі адзінае выйсьце - гэта бамбёжка. Зьнішчэньне гістарычнай спадчыны ня толькі старажытнага Бліжняга Ўсходу, але і ўсяго чалавецтва - жахлівае і невыбачальнае злачынства.
0
Пятро / Адказаць
21.05.2015 / 09:17
А дзе ж НАТА?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру