Федэрацыя хакея Беларусі мае намер падпісаць кантракт з галоўным трэнерам зборнай Дэйвам Льюісам яшчэ на тры гады, да канца алімпійскага цыкла, паведаміў старшыня федэрацыі Ігар Рачкоўскі на прэс-канферэнцыі 21 мая. 

«У нас быў мемарандум аб супрацоўніцтве да 2018 года, але па просьбе Дэйва мы заключылі пагадненне да канца сезона, каб федэрацыя сама прыняла рашэнне пасля чэмпіянату свету, — сказаў Рачкоўскі. — Усе хлопцы пагадзіліся працаваць далей з Льюісам. Мы правялі грунтоўную гутарку і ў далейшым будзем адпрацоўваць дэталі». 

Цяпер Льюіс знаходзіцца дома, у Канадзе. «Гэтыя два месяцы эмацыянальна вельмі выпусташылі яго», — адзначыў кіраўнік федэрацыі. 

На 79-м чэмпіянаце свету ў Чэхіі беларуская зборная заняла сёмае месца сярод 16 каманд, прайграўшы ў чвэрцьфінале канадцам (0:9). 

Льюіс узначаліў каманду 12 снежня 2014 года, змяніўшы Уладзіміра Крыкунова, які прапрацаваў на гэтай пасадзе ўсяго 50 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?