«У Еўрасаюза ёсць выпрацаваная, добрая ці дрэнная, палітыка ў дачыненні да Беларусі», — заявіў беларускім журналістам кіраўнік руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч паводле вынікаў сустрэчы лідараў Еўрапейскай народнай партыі, якая прайшла 21 мая ў Рызе.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, кіраўнік Арменіі Серж Саргсян і іншыя лідары партый з розных краін. Ад Беларусі ў сустрэчы апрача Мілінкевіча ўдзельнічалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. 

Згодна са словамі Мілінкевіча, паводле вынікаў пасяджэння будзе прынятая дэкларацыя ЕНП, у якой адзначаная ў тым ліку праблема палітвязняў у Беларусі.

Тэма прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і адмова Беларусі і Арменіі ад падпісання выніковай дэкларацыі саміту Усходняга партнёрства з-за фразы пра анексію Крыма на сустрэчы не абмяркоўваліся, сказаў лідар руху «За Свабоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?