У Маскве студэнты і выкладчыкі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта зладзілі акцыю пратэсту супраць выступу аднаго з лідараў руху «Антымайдан» Мікалая Старыкава, які прыйшоў у гэтую навучальную ўстанову, каб правесці «інструктаж» пра змову Захаду супраць Расіі і Украіны.

Як напісала ў твітары адна са студэнтак, «Старыкаў ў РДГУ ўжо 1,5 гадзіны вяшчае. З аўдыторыі паволі «выпараюцца» слухачы. Немагчыма чуць па 50 раз: геапалітыка, Крым, лібералы».

Выкладчык РДГУ Канстанцін Ерусалімскі адкрыта запярэчыў Старыкаву.

Старыкаў прыбыў у РДГУ ў межах кампаніі па растлумачэнні ў ВНУ Расіі ўнутранай і знешняй палітыкі дзеячамі «Антымайдана». Раней дзеячы гэтага руху Аляксандр Залдастанаў і Алег Цароў наведвалі іншыя навучальныя ўстановы Расіі для «тлумачэнні знешняй палітыкі Расіі» і паведамленняў пра змову Захаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?