Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл лічыць, што Расіі неабходна прасоўваць уласныя песенныя конкурсы ў якасці альтэрнатывы «Еўрабачанню».
Паводле слоў прадстаяцеля РПЦ, калі Паліна Гагарына, якая выйшла ў фінал «Еўрабачання», выйграе сёлетні конкурс у Вене, то ў наступным годзе «Еўрабачанне» прыедзе ў Расію «разам з усімі гэтымі барадатымі спявачкамі», якія «навязваюць тое, што супраць нашай культуры».
«Калыханкі, патрыятычныя і духоўныя песні трэба падтрымліваць. Нам патрэбныя свае конкурсы і трэба прасоўваць сваю культуру, у тым ліку паказваючы яе ва ўсім свеце», — сказаў патрыярх.