У чацвер у Вене прайшоў другі паўфінал музычнага конкурсу «Еўрабачанне-2015». На сцэну канцэртнай залы «Вінер Штадхале» падняліся прадстаўнікі 17 краін.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і суддзяў у фінал «Еўрабачання 2015», які адбудзецца 23 мая, выйшлі прадстаўнікі Літвы, Чарнагорыі, Нарвегіі, Ізраіля, Латвіі, Азербайджана, Швецыі, Кіпра, Славеніі, Польшчы.

Нагадаем, што беларусы выступалі ў першым паўфінале і ў фінал не прайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0