Прэзідэнт ЗША Барак Абама разлічвае наведаць Кубу перад тым, як пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы ў студзені 2017 года.
Пра гэта ў чацвер, 21 мая, паведаміў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст падчас брыфінгу, на якім упершыню за многія гады прысутнічалі кубінскія журналісты.
«Прэзідэнт ЗША спадзяецца, што неўзабаве зможа наведаць Кубу і, у прыватнасці, сталіцу краіны — Гавану», — заявіў Эрнэст. Пры гэтым ён пацвердзіў, што Абама па-ранейшаму прытрымліваецца ідэі пашырэння кантактаў паміж дзвюма краінамі. У прыватнасці, гэта датычыцца адкрыцця пасольстваў ў ЗША і на Кубе.
0
0
0
0
0
0