«Мы падрыхтуем такі варыянт дэкларацыі саміту, які задаволіць усіх».

Пра гэта заявіў еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пашырэнні Ёханес Хан 22 мая пасля прыбыцця на саміт Усходняга партнёрства ў Нацыянальную бібліятэку Латвіі. 

Паводле яго слоў, фінальная дэкларацыя яшчэ абмяркоўваецца, але «агульная перспектыва зразумелая». На пытанне, ці атрымалася пераадолець рознагалоссі па згадванні Крыма ў выніковай дэкларацыі, еўракамісар паведаміў, што пакуль не. «Але я не буду рабіць якіх-небудзь заяў, таму што дэлегацыі яшчэ вядуць перамовы. Упэўнены, што да канца дня будзе фармулёўка, якая задаволіць усіх», — сказаў Хан. 

На ўдакладняючае пытанне, як магчыма пераадолець рознагалоссі па Крыме, ён адказаў: «Ёсць сякія-такія ідэі. Нашы партнёры павінны зразумець, гэта як тэст па пошуку кампрамісу». 

Еўракамісар падкрэсліў, што 28 краін ЕС ужо навучыліся знаходзіць кампрамісы. «Зараз гэта прыйдзецца навучыцца і шасці краінам. І яны да гэтага гатовыя», — лічыць ён. 

Хан падкрэсліў, што важна заставацца адзінымі настолькі, наколькі гэта магчыма. «Але ў нашым паходзе да партнёраў мы павінны выпрацаваць дыферэнцыраваны падыход да розных краін. Ёсць агульны інтарэс — гэта стабільнасць і росквіт у рэгіёне. Гэта тое, што аб'ядноўвае розныя краіны», — заявіў еўракамісар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?